Гэты спеў пра
цябе,
сiнявокая мацi- Радзiма!
Пра тваё хараство,
Дзе б не выпала быць,
вы не ўбачыце
лепей краiны,
Чым мая Беларусь,
край
бязмежных лясоў и палёў.
Тут ў люстэркi азёр
углядаюцца дзiвна аблокi,
З ранку кроплi расы,
быццам бiсер на травах блiшчыць.
А журчанне крынiчнае
чутна далёка, далёка,
I куванне зязюлi ад лесу,
праз поле гучыць.
Мая Белая Русь,
ганаруся заўсёды табою!
I народам маiм,
што стварае такую красу.
Я жадаю табе
не
сустрэцца з нiякай бядою,
А любоў да цябе,
мiлы край, праз жыццё пранясу.
Комментариев нет:
Отправить комментарий