вторник, 11 февраля 2014 г.

Дзяцiнства


Некалi, дзяўчынкай невялiкай,
Бегала па лузе, за сялом,
Мятлiкаў лавiла я хусцiнкай,
I спявала – аб жыццi сваём.


Побач быў дзядуля, i заўсёды,
Ён мяне вучыў ўсяму, што ведаў.
Якi лес бывае да нас шчодрым,
Як крынiчку адшукаць мiж дрэў.

Разлiчаць як галасы птушыныя,
Як пачаставаць вавёрку смачна,
Як убачыць сцежку мураўiную,
Назiраць за працай iх стараннай.

Потым мы сядалi ля крынiчкi,
Тут здымаў з пляча дзядуля торбу.
Ломаць хлеба з ледзяной вадзiчкай -
Я смачней ласунка не прыпомню.

Воду пiлi з кружкi-берасцянкi,
Дзед яе аставiў ля крынiцы:
-Можа, якi путнiк запаздалы,
Возьме, каб папiць з яе вадзiцы.

Потым, цераз поле йшлi да вёскi.
Там бабуля нас даўно чакала.
На стале – блiны i з мёдам соты,
Крынка з малаком, кавалак сала.

Я даўно сама ужо – бабуля,
Але не забудзецца нiколi,
Тое  ўсё, чаму вучыў дзядуля.
Тое, што ўсё помнiцца да болi.

2 комментария: