Буслы ляцяць да нас вясновым ранкам,
У тыя гнёзды, дзе калiсь жылi.
Мы бегалi за вёску сустракаць iх,
I вершык вось такi мы iм няслi.
Бусел, бусел даўганосы,
Прадаў боты, а сам босы.
Буслы на луг спускалiся з нябёсаў,
I важна крочылi па маладой траве,
Збiвалi бiсерам рассыпаныя росы,
Шукалi пачастунак для сябе.
Мы беглi за бусламi ў аддаленнi,
Дзiвiлiся iх сцiплаю красой,
Глядзелi, як блiшчыць на крыллях пер'е,
I весела iм вершык пелi свой.
Бусел, бусел даўганосы,
Прадаў боты, а сам босы.
Буслы на нас увагi не звярталi,
Па травах росных крочылi далей,
Як быццам, мы з маленства сябравалi,
А можа й так, буслы ж нясуць дзяцей.
Спускаюцца неспешна да канавы,
Дзе жабы квакаюць i дзе расце аiр,
Шукаюць для сябе яны тут страву,
Для падтрымання страчаных iх сiл.
Пад'еўшы, замахалi зноў крыламi,
I паляцелi гнёзды абжываць,
А мы па лузе беглi I спявалi,
Як быццам, iх старалiся дагнаць.
Бусел, бусел даўганосы,
Прадаў боты, а сам босы.
Отличные стихи на украинском языке! ДЯКУЮ!
ОтветитьУдалитьОчень красивое стихотворение,СПАСИБО.
ОтветитьУдалитьАвтор - Надежда Акушко. Я только опубликовала.
ОтветитьУдалитьСпасибо всем! Стихи на Беларускай мове.
ОтветитьУдалить